Рус
En
Бел

Адрас: 247350 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 2-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 2-30-07

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны вобласці

16 жніўня 2019

Аргенцінскае танга і французскі імпрэсіянізм аб'яднаюць у музычным салоне Гомельскага палаца

На канцэртную праграму "Танец агню" запрашаюць гамяльчан і гасцей абласнога цэнтра 22 верасня ў музычны салон у палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

У Белай гасцінай выступяць Алег Яцына (скрыпка), Іван Рэнанскі (віяланчэль) і Вольга Запольская (фартэпіяна).

Са сцэны прагучаць вядомыя творы Энрыке Гранадаса, Мануэля дэ Фальі, якія перадаюць дух і тэмперамент Іспаніі. Выканаюць і кампазіцыі вядучага прадстаўніка музычнага імпрэсіянізму Клода Дэбюсі, па-французску пранікнёныя і кранальныя, а таксама творы Каміля Сен-Санса. На канцэрце можна будзе пачуць і поўнае страсці і яркіх пачуццяў аргенцінскае танга Астора П'яцолы.

У дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе адзначылі, што ўдзельнікі музычнай праграмы з'яўляюцца лаўрэатамі міжнародных конкурсаў. Алег Яцына ў якасці саліста выступаў з такімі дырыжорамі, як Уладзімір Співакоў і Іегудзі Менухін, канцэртаваў у ЗША, Францыі, Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, КНР, Вялікабрытаніі і інш. Вольга Запольская праяўляе сябе не толькі як выканаўца, які выступае сольна і ў складзе розных ансамбляў, але і як педагог. Іван Рэнанскі ў якасці саліста і аркестранта ўдзельнічаў у праектах такіх калектываў, як "Студыя новай музыкі" (Масква), Акадэмічны сімфанічны аркестр Маскоўскай філармоніі, камерны аркестр Musica Viva пад кіраўніцтвам Аляксандра Рудзіна і г.д.

Канцэрт "Танец агню", які дасць магчымасць акунуцца ў атмасферу шчырых пачуццяў і непадробленых эмоцый, пачнецца ў 17.00.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Апытанне
Пытанне 1
ДЫРЭКТЫВА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ №4
Землеўпарадкавальная служба
АДР
8-я біржа субкантрактаў у прамысловасці
Метадычныя рэкамендацыі па ДЭКРЭЦЕ №7
2nd European Games 2019
Интернет-ресурсы