Рус
En
Бел

Адрас: 247350 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 2-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 2-30-07

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны рэспублікі

17 чэрвеня 2019

Пры выкананні работы ў гарачае надвор'е павінны ўстанаўлівацца дадатковыя перапынкі - ФПБ

У гарачае надвор'е наймальнік павінен устанавіць работнікам дадатковыя перапынкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі са спасылкай на галоўнага тэхнічнага інспектара працы ФПБ Паўла Манько.

Наймальнік у адпаведнасці з заканадаўствам павінен забяспечыць бяспечныя ўмовы працы. У тым ліку гэта датычыцца мікраклімату, асвятлення і тэмпературнага рэжыму, сродкаў індывідуальнай абароны.

Пры выкананні работы ў гарачае надвор'е наймальнік павінен устанавіць дадатковыя спецыяльныя перапынкі. Аптымальная працягласць аднаго перапынку на адпачынак складае для работнікаў большасці масавых прафесій 5-10 мінут. Пры меншай працягласці недастаткова аднаўляецца працаздольнасць, а пры занадта доўгіх перапынках парушаецца працоўная ўстаноўка.

Акрамя таго, у абавязках работадаўца - забеспячэнне неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны, спецадзеннем і абуткам. Важна пітная вада. Калі яе немагчыма правесці цэнтралізавана, то работнікаў забяспечваюць бутэляванай вадой. У цэхах з празмерным цяплом работнікам павінна пастаўляцца падсоленая газіраваная або мінеральная вада з колькасцю ў саставе солі да 0,5 працэнта. Газіраваную ваду можна замяняць бутэляванай мінеральнай.

Работнікам могуць быць устаноўлены надбаўкі за работу ва ўмовах павышаных або паніжаных тэмператур.

Тэхнічная інспекцыя працы праводзіць планавыя маніторынгі тэмпературнага рэжыму ў перыяд павышаных і паніжаных тэмператур. Як правіла, маніторынг праходзіць у час планавых наведванняў арганізацый.

У выпадку неналежных умоў працы работнікі могуць звярнуцца на гарачую лінію ФПБ па тэлефоне (8-017) 203-90-48 з 8.30 да 11.30 і з 15.30 да 17.30 штодзень.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Апытанне
Пытанне 1
ДЫРЭКТЫВА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ №4
Землеўпарадкавальная служба
АДР
8-я біржа субкантрактаў у прамысловасці
Метадычныя рэкамендацыі па ДЭКРЭЦЕ №7
2nd European Games 2019
Интернет-ресурсы