Рус
En
Бел

Адрас: 247350 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 2-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 2-30-07

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны рэспублікі

9 лістапада 2018

СГА вітае намаганні Беларусі па хутчэйшым уступленні ў арганізацыю - Вулф

СГА вітае намаганні Беларусі па хутчэйшым уступленні ў арганізацыю, сказаў намеснік генеральнага дырэктара СГА Алан Вулф, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Сёння Алан Вулф выступіў з лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Намеснік гендырэктара СГА адзначыў, што перагаворы беларускага боку ў цэлым, афіцыйныя сустрэчы ў час цяперашняга візіту ў Мінск адлюстроўваюць вялікую зацікаўленасць Беларусі ў далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Ён таксама растлумачыў сваё рашэнне сустрэцца са студэнтамі факультэта міжнародных адносін: "Тут вучыцца будучая эліта, магчыма, у перспектыве лідары краіны, якія павінны дакладна разумець перавагі членства краіны ў арганізацыі".

У час лекцыі Алан Вулф звярнуў увагу слухачоў на тое, што далучэнне да арганізацыі няпросты працэс, безумоўна, ён займае немалы прамежак часу. У якасці прыкладу Алан Вулф прывёў Кітай, які ў свой час перад далучэннем змяніў каля 10 тыс. розных рэгламентаў і правіл. У ліку пераваг Беларусі намеснік гендырэктара назваў членства краіны ў ЕАЭС.

Алан Вулф выказаў заклапочанасць сітуацыяй у сусветным гандлі. "Цяпер невядома, ідзе гандлёвая вайна ці не, але для бізнесу вельмі шмат нявызначанасці, - адзначыў ён. - Страхі гандлёвай вайны ўжо цяпер уплываюць на цэны, у тым ліку на актывы сусветных кампаній". Менавіта таму падтрыманне міжнароднай гандлёвай сістэмы - адна з важнейшых мэт СГА.

Закрануў ён і перспектывы глабальнага ўкаранення штучнага інтэлекту. "Штучны інтэлект прыходзіць, але мы не ведаем, як ён будзе прымяняцца да ўсіх відаў дзейнасці. Але цалкам відавочна, што штучны інтэлект кардынальным чынам зменіць свет і наша жыццё", - сказаў Алан Вулф. СГА, безумоўна, рэагуе на новыя выклікі, дадаў ён.

Гэта першы ў гісторыі візіт у Беларусь прадстаўніка СГА высокага ўзроўню. Адбыліся сустрэчы ва ўрадзе, міністэрствах замежных спраў, эканомікі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання.
Апытанне
Пытанне 1
ДЫРЭКТЫВА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ №4
Землеўпарадкавальная служба
АДР
8-я біржа субкантрактаў у прамысловасці
Метадычныя рэкамендацыі па ДЭКРЭЦЕ №7
2nd European Games 2019
Интернет-ресурсы