Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
04.08.2022

Чатыры дзіцячыя пакоі для мігрантаў з Украіны адкрылі ў Гомельскай вобласці

Чатыры дзіцячыя пакоі для мігрантаў з Украіны адкрылі ў Гомельскай вобласці



 /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці адкрылі чатыры дзіцячыя пакоі для сем'яў мігрантаў з Украіны. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Арцём Карпенка.


Дзіцячыя пакоі адкрыты ў Навабеліцкім раёне Гомеля, Мазыры, Калінкавічах і Рэчыцы. Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа нацэлена на паспяховую адаптацыю сем'яў з дзецьмі, якія былі вымушаны пакінуць свой дом і сваю краіну.


"У спецыяльна абсталяваных дзіцячых пакоях дзецям прапануюць інтэрактыўныя заняткі, прагляд пазнавальных відэаролікаў, гульні, размалёўкі і шмат іншага. Таксама будуць і рэгулярныя тэматычныя заняткі. Так, штотыднёва ў дзіцячым пакоі арганізаваны творчы, адукацыйны гурткі і работа дзіцячага псіхолага", - расказалі ў абласной арганізацыі.


Рэгіянальная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа з першых дзён працягнула руку дапамогі вымушаным перасяленцам з Украіны. Валанцёры кругласутачна дзяжурылі на прыграніччы, сустракалі і абагравалі тых, хто прыбыў на тэрыторыю Гомельскай вобласці. Дапамога была аказана ўсім, хто меў у ёй патрэбу.

Да спіса