Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
01.02.2023

«Мы выконваем нязменную задачу». Старшынёй абласнога аб'яднання прафсаюзаў абраны Пётр Кірычэнка


Абранне новага прафсаюзнага лідара Гомельшчыны адбылося на пятым пленуме савета абласнога аб'яднання прафсаюзаў.


Удзел у пленуме прынялі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ, старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў.


Павіншаваў новага прафсаюзнага лідара з уступленнем на пасаду і Іван Крупко, ён акрэсліў кола задач, якія стаяць перад гэтай шматлікай арганізацыяй. Па словах губернатара, прафсаюзы і дзяржава праследуюць агульныя мэты, важна і надалей плённа працаваць разам на карысць грамадства і ўсёй краіны. Акцэнты неабходна рабіць на бяспецы працы, камфортных умовах для работнікаў, прасоўваць канцэпцыю нулявога траўматызму на вытворчасці.


Пётр Кірычэнка ў сваю чаргу падзякаваў удзельнікам пленума за аказаны давер. Ён адзначыў, што беларускае грамадства стаіць на парозе важных палітычных падзей, а прафсаюзы ніколі не заставаліся ў баку ад жыцця краіны, у тым ліку палітычнага. Так будзе і ў далейшым. Галоўная задача прафсаюзаў, падкрэсліў Пётр Аляксеевіч, была і застаецца нязменнай – абарона правоў працоўных.

Да спіса