Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Нашы хлопцы ў ліку лепшых
14.04.2019

Нашы хлопцы ў ліку лепшых

Пра тое, што займацца спортам карысна для здароўя, не па чутках ведаюць выхаванцы СДЮШАР «Спарта», якія дастойна выступаюць на спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Так, каманда аддзялення па вольнай барацьбе вынікова выступіла на першынстве Гомельскай вобласці па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння. Ва ўпартай і напружанай барацьбе ў фінальных спаборніцтвах не было роўных у сваіх вагавых катэгорыях Анастасіі Тодаравай і Аляксею Цiцюку. На другую прыступку п'едэстала ўзнялася Вікторыя Вараб'ёва. Ганаровае 3-е месца занялі Мікіта Маслакоў, Іван Плуч, Уладзіслаў Янчанка і Аляксей Тодар.

На першынстве Рэспублікі Беларусь, які праходзіў у Гомелі два тыдні праз, на верхнюю прыступку пастамента пашаны ў сваёй вагавой катэгорыі паднялася Яна Кастунова, а трэцяе месца ва Уладзіслава Янчанка.

Цяжкаатлеты СДЮШАР «Спарта» прынялі ўдзел у абласной спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат да 15 гадоў. У вагавой катэгорыі да 89 кг з сумай 183 кг не было роўных Івану Новікаву, які заняў 1-е месца, тым самым выканаўшы нарматыў III разраду. 2-е месца ў вагавой катэгорыі да 40 кг заваявала Таццяна Міхалкіна. Добра выступіў Іван Новікаў і на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод ДЮСШ, якія праходзілі ў Пінску, дзе юнак заняў 2-е месца.

Нашы цяжкаатлеты ў чарговы раз заявілі пра сябе на абласных алімпійскіх днях моладзі. Так, па выніках спаборніцтваў 1-е месца ў вагавой катэгорыі 55 кг у Кацярыны Глухоўскай, 2-е ў катэгорыі 59 кг - у Вікторыі Глухоўскай, 3-е (89 кг) - у Івана Новікава і (96 кг) - у Віктара Болодько .

На абласной спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння, якая праходзіла ў Мазыры, лепшымі сталі Яна Кастунова, заняўшы 1-е месца (46 кг), і Дзмітрый Вараб'ёў (44 кг), ганаровае 2 -е месца ў Вікторыі Вараб'ёвай (54 кг).

У спартыўнай зале Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з раённым ФСК «Ураджай» праведзены 22-i абласны турнір па валейболе памяці М.І. Плоткiна. Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды Гомельскага і Рагачоўскага раёнаў, гарадоў Жлобіна, Добруша, Буда-Кашалёва і Кармы. Па выніках спаборніцтваў 3-е месца заняла каманда з Добруша, 2-е - у Буда-Кашалёўскай каманды, пераможцам другі год запар стала каманда з Кармы.

Як адзначыў старшыня ФСК «Ураджай» Алег Ечанка, усе каманды, якія ўдзельнічалі ў турніры, падабраліся аднолькавага гульнявога ўзроўню, таму спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе. Кожная перамога здабывалася з розніцай у адзін мяч. Аднак у фінале нашай камандзе для перамогі не хапіла сабранасці і псіхалагічнага настрою. Тым не менш, ганаровае 2-е месца стала годнай узнагародай нашым землякам за відовішчную гульню.


Вольга Марцалева

Да спіса