Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
18.04.2022

Сем раёнаў Гомельскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых культур

/Кар. БЕЛТА/. Сем раёнаў Гомельскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых культур, паведаміў на апаратнай нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Козел, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур у рэгіёне на завяршальным этапе. Ужо завяршылі сяўбу 7 раёнаў: Брагінскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Хойніцкі", - расказаў Дзмітрый Козел.


Паводле слоў першага намесніка, ападкі, якія выпадалі ў апошнія дні, прывялі да залішняга ўвільгатнення глебы, што стварала дадатковыя цяжкасці пры правядзенні сяўбы, асабліва ў паўночных зонах вобласці.


Нарасціць тэмпы сяўбы варта Ельскаму, Рагачоўскаму, Добрушскаму, Буда-Кашалёўскаму, Чачэрскаму раёнам, звярнуў увагу Дзмітрый Козел.


Арганізацыі, якія ўжо завяршылі сяўбу яравых, перакідваюць тэхніку і пры неабходнасці дапамагаюць суседнім гаспадаркам.


Прадаўжаюць у рэгіёне і падкормку азімых збожжавых, крыжакветных культур, іншыя важныя сельгасработы.-0-

Да спіса