Галоўная / Улада / Выканаўчая / Сельскія выканаўчыя камітэты / Гусявіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Гусявіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 247375, Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, в. Новая Гусявіца, вул. Леніна У.І., 104

Вышэйстаячы орган: Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт, 247355, г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна,7

Адрас электроннай пошты: gusevica@buda-koshelevo.gov.by

Рэжым работы: 
панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца
з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
выхадны: субота, нядзеля 

Пасада

П.І.І.п.Б

Нумар тэлефона

Старшыня

Вшола Святлана Анатольеўна

8 (02336) 7-74-22

Кіраўнік справамі 

Коўш Наталля Сяргееўна

8 (02336) 7-74-23

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб службовымі асобамі Гусявіцкага сельскага выканаўчага камітэта на 2024 год*

П.І.І.п.Б, пасада

Дзень і час прыёма

 

ВШОЛА Святлана Уладзіміраўна,
старшыня сельвыканкама

 

кожная першая, трэцяя, чацвёртая і пятая серада месяца
з 8-00 да 13-00
кожная другая серада месяца
з 15-00 да 20-00

 

КОЎШ Наталля Сяргееўна,
кіраўнік справамі сельвыканкама

 

кожная другая серада месяца
з 8-00 да 13-00
кожная першая серада месяца
з 15-00 да 20-00

_________________________________
у графіку магчымы змены.

У выпадку адсутнасці службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў рабочы час у рабочыя дні ў кабінеце кіраўніка справамі сельвыканкама або па тэл. (02336) 4 32 56.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. №300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. У сувязі з чым падача электронных зваротаў здзяйсняецца па адрасе: https://обращения.бел.

Прыём зацікаўленых асоб з заявамі на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца
з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00
серада з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00
субота па папярэднім запісе
па тэлефону +375 (2336) 4-32-56 

Інфармацыя аб сельсавеце

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 10  населеных пунктаў, колькасць насельніцтва складае 1252 чалавекі. Цэнтр — вёска Новая Гусявіца – размешчаны на адлегласці 23 км ад г. Буда-Кашалёва. Сельсавет мяжуе з Крыўскім, Уваравіцкім  сельсаветамі (Буда-Кашалёўскі раён).

На тэрыторыі сельсавета размешчаны ААТ «Эксперыментальная база «Пянчын», КСУП «Крыўск», РДСУП «Беларуснафта-Асобіна», ТАА «Дзямеза», ТАА «Вахавяк Плюс».

ДУА «Гусявіцкая сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна», УА «Гусявіцкі дзяржаўны дзіцячы сад Буда-Кашалёўскага раёна», ДУА «Пянчынская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна», ДУА «Пянчынскі дзіцячы сад Буда-Кашалёўскага раёна», 5 крам, філіял «Гусявіцкі сельскі дом культуры», філіял «Гусявіцкі цэнтр ткацтва», філіял «Гусявіцкая вясковая бібліятэка», філіял «Пянчынскі сельскі дом культуры», філіял «Пянчынская сельская бібліятэка», 2 паштовыя аддзяленні сувязі (в.Старая Гусявіца, а.г.Пянчын), структурнае падраздзяленне «Пянчынская амбулаторыя лекара агульнай практыкі», структурнае падраздзяленне «Гусявіцкі фельчарска-акушэрскі пункт».

Гусявіцкі сельскі выканаўчы камітэт з’яўляецца выканаўчым і распарадчым  органам на тэрыторыіі Гусявіцкага сельсавета і дзейнічае на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня  2010 г. «Аб месным кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншых актаў заканадаўства.

Згодна з патрабаваннямі арт. 44 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам: 

  • забяспечвае добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі;
  • прыцягвае грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;
  • прымае меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе пагаспадарчыя кнігі;
  • вядзе ўлік асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе адміністрацыйны працэс;
  • разглядае пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асоб і іншых грамадзян, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў выканкама, прынятых у межах іх кампетэнцыі, ці іншых актаў заканадаўства;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.
У мэтах удасканалення арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам: 
  • разглядае звароты грамадзян, улічваючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты грамадзян і юрыдычных асоб), у тым ліку з выездам на месца;
  • прымае неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, якія змяшчаюцца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;
  • арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб);
  • ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры.