Галоўная / Улада / Выканаўчая / Сельскія выканаўчыя камітэты / Марозавіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Марозавіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 247390, в.Маразовічы, вул.Школьная, 30, Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці

Адрас электроннай пошты: morozovichi@buda-koshelevo.gov.by

Вышэйстаячы орган: Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт, 247355, г. Буда-Кашалёва, вул.Леніна,7

Рэжым работы:
панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца
з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
выхадны: субота, нядзеля

Пасада

П.І.І.

Нумар тэлефона

Старшыня

Брацікава Ала Леанідаўна

8 (02336) 4-93-86

Кіраўнік справамі

Кухарэнка Наталля Дзмітрыеўна

8 (02336) 4-93-89

Інспектар

8 (02336) 4-93-89

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб службовымі асобамі Маразовіцкага сельскага выканаўчага камітэта на 2024 год*

П.І.І., пасада

Дзень і час прыёму

 

БРАЦІКАВА Ала Леанідаўна,
Старшыня сельвыканкама

 

кожная першая, трэцяя, чацвёратя, пятая
серада месяца
з 8.00 да 13.00
кожная другая
серада месяца
з 15.00 да 20.00

 

КУХАРЭНКА Наталля Дзмітрыеўна,
Кіраўнік справамі сельвыканкама 

кожная другая серада месяца
з 8.00 да 13.00
кожная першая серада месяца
3 15.00 да 20.00

________________________________
* у графіку магчымы змяненні.

У выпадку адсутнасці службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў працоўны час у працоўныя дні ў кабінеце кіраўніка справамі сельвыканкама або па тэл. (02336) 4-93-89.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. №300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. У сувязі з чым падача электронных зваротаў здзяйсняецца па адрасе: https://обращения.бел

Прыём зацікаўленых асоб з заявамі на ажыццяўленне
адміністрацыйных працэдур:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца
з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00
серада з 11.00 да 14.00 і з 15.00 да 20.00
выхадны: субота, нядзеля

Інфармацыя аб сельсавеце.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 31 населены пункт, колькасць насельніцтва складае 1445 чалавек. Цэнтр - вёска Маразовічы размешчаны на адлегласці 5 км ад г. Буда-Кашалёва. Сельсавет мяжуе з Крыўскім, Уваравіцкім, Губіцкім сельсаветамі (Буда-Кашалёўскі раён).

На тэрыторыі сельсавета размешчаны землі ААТ «Эксперыментальная база «Пянчын», СУП «Маразовічы-Агра», КСУП «Губічы», РУП «Беларуснафта-Асобіна».

Функцыянуюць ДУА «Глазаўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна», ДУА «Бушаўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна», 5 крам, філіял «Глазаўскі сельскі дом культуры», філіял «Глазаўская сельская бібліятэка», 2 паштовыя аддзяленні сувязі (в. Марозовічы, аг .Глазаўка), УАЗ «Маразавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт», УАЗ «Глазаўскі фельчарска-акушэрскі пункт».

Згодна з патрабаваннямі арт. 44 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам: 

  • забяспечвае добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі;
  • прыцягвае грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ; прымае меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе пагаспадарчыя кнігі,
  • вядзе ўлік асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе адміністрацыйны працэс;
  • разглядае пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асоб і іншых грамадзян, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольным асяроддзі, у выпадку невыканання імі рашэнняў выканкама, прынятых у межах іх кампетэнцыі, ці іншых актаў заканадаўства;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.
У мэтах удасканалення арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам: 
  • разглядае звароты грамадзян, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей - звароты грамадзян і юрыдычных асоб), у тым ліку з выездам на месца;
  • прымае неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, якія змяшчаюцца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;
  • арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб);
  • ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры.