Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
20.07.2022

Чэмпіянат па бяспецы і выстаўку пажарнай тэхнікі арганізуюць ратавальнікі ў Гомелі

Маштабнае свята, прысвечанае Дню пажарнай службы, адбудзецца на адкрытай пляцоўцы каля Лядовага палаца спорту ў Гомелі 22 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным упраўленні МНС.

Для гасцей пляцоўкі прадуманы максімум актыўнасцей і карыснага інтэнсіву. Гэта і тэматычныя фотазоны, і выстаўка пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, і святочны канцэрт. Відовішчнымі абяцаюць быць спаборніцтвы "Мацнейшы пажарны-ратавальнік" і мноства іншых лакацый.

Пры гэтым самы галоўны, на думку ратавальнікаў, прафілактычны складнік. На свяце дарослыя і маленькія гараджане змогуць правесці час з карысцю і паўтарыць правілы бяспекі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Для гэтага выбраны займальныя фарматы. Гамяльчанам прапануюць паўдзельнічаць у чэмпіянаце па бяспецы, прайсці скрозь дым у спецыяльным абсталяванні ратавальнікаў, пакарыць вяршыні на пляцоўцы "Цар гары", праверыць сябе на спрыт у гульні "Электроніка 112" і адчуць сябе агняборцам, апрануўшы баявое адзенне работнікаў МНС.

На працягу ўсяго мерапрыемства забаўляць малышоў будуць яркія роставыя лялькі. З гэтымі веліканамі можна будзе зрабіць сэлфі.

Свята пачнецца ў 14.00.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса