Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
Сем мільёнаў метраў пад зямлёй. Беларускія нафтавікі ўстанавілі новую рэкордную планку бурэння
26.01.2024

Сем мільёнаў метраў пад зямлёй. Беларускія нафтавікі ўстанавілі новую рэкордную планку бурэння

Беларускія нафтавікі ўстанавілі новую рэкордную планку бурэння, паведамілі БЕЛТА ў кампаніі "Беларуснафта".

Новага рэкорднага этапа дасягнула каманда Светлагорскага ўпраўлення буравых работ. На вытворчым шляху СУБРа зафіксаваны семімільённы метр праходкі. Максімум зарэгістраваны пры рабоце буравой брыгады майстра Сяргея Радчанкі на свідравіне нумар 5 Гарцаўскага радовішча.

Гэта сумарны вынік бурэння брыгады на тэрыторыі Заходняй Сібіры і Беларусі. "Так, у Заходняй Сібіры падраздзяленне працавала з 1986 па 1991 год, дзе пройдзена 1 596 184 м горных парод. У Беларусі калектыў працуе з 1966 года і прадаўжае работу цяпер. Рэзультат гэтага перыяду - 5 403 816 м праходкі", - растлумачылі ў кампаніі.

Вытворчае аб’яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса