Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
09.12.2020

Устаноўлена магчымасць заахвочвання дзяржузнагародамі арганізацый і калектываў


Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпісаў дэкрэт нумар 5 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам устанаўліваецца магчымасць заахвочвання дзяржаўнымі ўзнагародамі арганізацый і калектываў іх работнікаў, а таксама воінскіх часцей і фарміраванняў. Вызначаны пералік узнагарод, да якіх яны могуць прадстаўляцца, у прыватнасці: ордэн Працоўнай Славы, ордэны Воінскай Славы і "За службу Радзіме", ордэн Дружбы народаў, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса