Галоўнымі тэмамі абмеркавання ў ходзе пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў сталі: забеспячэнне якасці і своечасовасці прадастаўлення паслуг, выкананне графікаў і маршрутаў руху аўтамагазінаў, якія абслугоўваюць жыхароў сельскіх населеных пунктаў, забеспячэнне парадку на рабочых месцах і ў гандлёвых залах з добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый, эстэтычнае афармленне гандлёвых аб’ектаў, захаванне санітарна-гігіенічных патрабаванняў па захоўванні і рэалізацыі прадуктаў харчавання.
Па выніках пасяджэння членамі прэзідыума было вынесена рашэнне па разгледжаным пытанні і вызначаны асобы, адказныя за яго выкананне.