Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны раёна
Арцём Грышай сустрэўся з жыхарамі Камунараўскага сельсавета
01.10.2024

Арцём Грышай сустрэўся з жыхарамі Камунараўскага сельсавета

У ходзе сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама, старшыня пастаяннай камісіі па мясцовым самакіраванні, развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, дэпутат па Ленінскай выбарчай акрузе №4 азнаёміў прысутных з прамежкавымі вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, расказаў аб інвестыцыйных праектах, якія рэалізуюцца цяпер, зрабіў акцэнт на асноўных аспектах нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2040 г. Не пакінуў без увагі Арцём Сяргеевіч 85-годдзе ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР і шэраг іншых пытанняў. 

У працэсе дыялогу жыхары аграгарадка звярнуліся да намесніка старшыні з просьбай арганізаваць месца для руху пешаходаў па вул. Леніна ў населеным пункце, водаадвядзення паблізу царквы. Усе абазначаныя пытанні будуць дэталёва вывучаны адпаведнымі службамі і ўзяты на кантроль.

 Фота

 

© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.