Вопытам арганізацыі ідэалагічнай работы падзялілася намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Марыя Сяленя.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Агажэльская расказала аб важнасці правядзення інфармацыйна-растлумачальнай работы ў працоўных калектывах, акцэнтаваўшы асаблівую ўвагу прысутных на інфармацыйнай гігіене і бяспецы.
Аляксандра Фралова, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, нагадала прысутным аб парадку ўзгаднення назначэння на пасады, вызвалення ад пасад, прадаўжэння працоўных адносін і заключэння новых кантрактаў з намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, узгаднення асоб, якія арганізуюць ідэалагічную работу ў арганізацыях раёна.
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Чарнякоў расказаў аб мерах, якія прымаюцца па адаптацыі маладых спецыялістаў на першым рабочым месцы.
Таксама акцэнт быў зроблены на пытанні функцыянавання пярвічак БРСМ і задачах, якія стаяць перад імі.