Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

РАНС сумесна з РА ГА «БРСМ» правялі прафілактычны рэйд па месцах адпачынку на вадаёмах

23.08.2024
РАНС сумесна з РА ГА «БРСМ» правялі прафілактычны рэйд па месцах адпачынку на вадаёмах
РАНС сумесна з РА ГА «БРСМ» правялі прафілактычны рэйд па месцах адпачынку на вадаёмах
У гэтыя летнія дні тэмпература можа падымаецца да +30 °с, і многія аддаюць перавагу знаходзіцца бліжэй да вады. Важна, каб такое баўленне часу не скончылася трагедыяй.
C мэтай прафілактыкі гібелі людзей на вадаёмах, а таксама ў рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «Летні патруль» работнікі Буда-Кашалёўскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі РА ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», АСВОД і карэспандэнтам «Авангарда» правялі прафілактычны рэйд па месцах адпачынку на вадаёмах у Буда-Кашалёве, Марозавічах, Чырвоным Сцягу і Камунар.
У ходзе рэйду з адпачывальнікамі праведзены прафілактычныя гутаркі з мэтай нагадаць асноўныя правілы бяспекі як на вадзе, так і на беразе вадаёма. Акрамя таго, кожны адпачывальнік атрымаў у падарунак навучальную літаратуру.
© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.