На прыём да кіраўніка раёна прыйшлі трое грамадзян. Праблемы, якія іх хвалявалі, у асноўным датычыліся рамонту дарог. Жыхаркі раёна прасілі аказаць дапамогу ў рамонце ўчастка дарогі па н.п. Пабеда, вул. Новая райцэнтра. Трэба адзначыць, што частка аналагічных праблем была вырашана да прыёму: выканана грэйдзіраванне пад'язной дарогі да Елянца, праведзена частковая падсыпка ўчастка дарогі па вул. Новай. Таксама жыхарку райцэнтра хвалявала пытанне чысткі калодзежа і добраўпарадкавання гарадскіх грамадзянскіх могілак.
Усе пытанні, абазначаныя ў ходзе прыёму, узяты старшынёй райвыканкама на кантроль.
Пытанне аб адмове ў выплаце назначанай сумы дзяржаўнай адраснай дапамогі на кампенсаванне расходаў на набыццё падгузкаў было растлумачана ў ходзе прыёму.