Сёння ўшаноўвалі вопытнага вадзіцеля РУП "Беларуснафта-Асобіна" Руслана Мацакова, які перавёз 3000 тон збожжа. Дарэчы, вадзіцель першым у раёне перавёз больш за 1500 тон збожжа. Віншаванні прымаў і экіпаж збожжаўборачнага камбайна РУП "Беларуснафта-Асобіна" ў складзе Андрэя Марцэлева і Аляксандра Лявонава, які пераадолеў рубеж 1000 тон збожжа.
Анатоль Гапонік уручыў землякам памятныя стужкі "Лідар жніва" і дыпломы раённага выканаўчага камітэта. Да ўшаноўвання далучыліся кіраўніцтва і работнікі сельгаспрадпрыемства, а таксама старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў АПК Валянціна Ксянзова, заахвоціўшы аграрыяў грашовымі сертыфікатамі.
Фота