Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У гімназіі райцэнтра адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці

03.11.2024
У гімназіі райцэнтра адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці
На базе гімназіі г. Буда-Кашалёва прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці.

Удзел у ёй прынялі навучэнцы 10-11 класаў. Усе прызавыя месцы на гэты раз засталіся ў гімназіі райцэнтра. Так, першае месца заняла Вікторыя Драянкова, другое - Вадзім Казлоў, трэцяе - Іван Еўтухоў. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.

- Дзеці - наша будучыня. Мы павінны даць ім асновы фінансавай пісьменнасці для таго, каб заўтра ім было лягчэй ўступіць у дарослае жыццё, а для кагосьці вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. Быць фінансава пісьменным сёння не толькі важна, але і прэстыжна, бо правільнае распараджэнне фінансамі - верны ключ да багацця і поспеху, - упэўненая галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ №307 філіяла №302 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Буда-Кашалёва Наталля Гуркова.

Ірына Шутава
фота аўтара
© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.