Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віншаванне кіраўніцтва Гомельскай вобласці з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

05.05.2024
Паважаныя работнікі і ветэраны сродкаў масавай інфармацыі і паліграфічнай сферы!

Гомельскія абласны выканаўчы камітэт і абласны Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійнымі святамі - Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

У сучасным свеце роля работнікаў сувязі і сродкаў масавай інфармацыі з'яўляецца важнай і вызначальнай: вы першымі расказваеце пра падзеі сусветнага, рэспубліканскага і рэгіянальнага маштабу, фарміруеце грамадскую свядомасць і новыя погляды, аб'ядноўваеце людзей, прадастаўляючы ім свабоду стасункаў і атрымання інфармацыі.

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, творчасці, грамадзянскай пазіцыі, журналістыка Гомельшчыны ўпэўнена займае лідзіруючае месца ў медыйнай прасторы краіны, застаючыся важнейшым звяном публічнага, палітычнага і культурнага жыцця.

Паліграфічныя арганізацыі, з'яўляючыся цэнтрам друкаванага слова, удасканальваюць вытворчы працэс, упэўнена захоўваюць свае пазіцыі ва ўмовах высокай канкурэнцыі на рынку паслуг, прапануючы жыхарам прадукцыю шырокага асартыменту.

Няхай адказнасць, кампетэнтнасць і мэтанакіраванасць заўсёды застаюцца галоўнымі прынцыпамі вашай работы.

Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту!


Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко

Намеснік старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Алег Іванцоў
© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.