Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

За моладдзю - сучаснасць і будучыню краіны. У Буда-Кашалёве прайшоў маладзёжны форум

30.10.2024
За моладдзю - сучаснасць і будучыню краіны. У Буда-Кашалёве прайшоў маладзёжны форум
За моладдзю - сучаснасць і будучыню краіны. 30 кастрычніка ў Буда-Кашалёве прайшоў маладзёжны форум

Ён аб'яднаў яркіх, актыўных, неабыякавых і таленавітых людзей раёна і стаў пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу. У пачатку мерапрыемства вядучы агучыў зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да моладзі, тым самым, задаўшы агульны тон сустрэчы.

Да моладзі раёна звярнуўся старшыня райвыканкама Анатоль Гапонiк, адзначыўшы, што менавіта за маладымі людзьмі - сучаснасць і будучыня нашай краіны. Сёння патрэбныя актыўныя асобы, якія будуць працягваць будаўніцтва нашай рэспублікі. Будзе цяжка, але калі не мы, то - хто? Анатоль Генрыкавiч пажадаў ад сябе асабіста, ад імя раённага выканаўчага камітэта ўсім маладым людзям дабра, шчасця, здароўя, дабрабыту і падзякаваў прысутным за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Спікерамі на форуме выступілі прадстаўнікі вучнёўскай і працоўнай моладзі - Юрый Катляроў, Любоў Гарадная, Вікторыя Асіпцова, Максім Ляпко і Рыгор Захараў.
Музычныя нумары ў выкананні творчай моладзі - Андрэя Батаева, Іны Емяльянавай, Ірыны Гуранковай - падбадзёрвалі і стваралі настрой у аўдыторыі.
Фінальным акордам сустрэчы стала выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Наталля Лагунова.

Фота Ірыны Палубец.
© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.