Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны вобласці
Беларуская каманда заваявала бронзу на турніры па дзюдо II Гульняў краін СНД
07.08.2023

Беларуская каманда заваявала бронзу на турніры па дзюдо II Гульняў краін СНД

Беларусы заваявалі бронзу ў камандным турніры па дзюдо II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы за бронзу беларускія дзюдаісты перамаглі сапернікаў з Туркменістана. Такім чынам, у актыве беларускіх дзюдаістаў на Гульнях 9 узнагарод: серабро Арыны Макеенка, а таксама бронзавыя медалі Эміліі Ксенжык, Ганны Сітнік, Вікторыі Суворавай, Соф'і Варапай, Рыгора Зурначана, Мацвея Сычова, Яўгена Морава і каманднага турніру.

У спаборніцтвах на татамі гомельскага Лядовага палаца прымалі ўдзел дзюдаісты 2006-2008 гадоў нараджэння з дзевяці краін.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.