Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 300 грамадзян Украіны прыбылі ў Гомельскую вобласць

11.03.2024

Больш за 300 грамадзян Украіны прыбылі ў Гомельскую вобласць. Такія даныя агучыў сёння старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на сустрэчы з прадстаўніком Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Мулусеу Мамо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Губернатар адзначыў, што Гомельскі аблвыканкам і ўсе зацікаўленыя арганізавалі работу па прыёме грамадзян, якія прыбываюць з Украіны. Вызначаны кропкі для іх размяшчэння, пражывання, забяспечваецца харчаванне.

На сёння ўжо больш за 300 грамадзян Украіны прыбылі ў вобласць, удакладніў ён. "Цяпер вялікага скопішча няма, але мы бачым, што колькасць бежанцаў павялічваецца", - заўважыў старшыня аблвыканкама.

Паводле слоў кіраўніка вобласці, усе службы працуюць у зладжаным узаемадзеянні. "Людзі прыбываюць, мы іх сустракаем, вызначаем, ці накіроўваюцца яны далей, ці спыняюцца ў сваякоў. Тым, каму няма дзе спыніцца, прадастаўляем часовае пражыванне. Вызначаны для гэтых мэт санаторыі, гасцініцы. Практычна сёння мы можам адначасова прыняць ад 600 да 1 тыс. чалавек", - сказаў Іван Крупко.

Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу: калі людзі хочуць застацца ў рэгіёне, ім прапануюцца варыянты. "Мы працуем па праграме, як і пасля падзей 2014 года. За гэты перыяд у нас атрымалі грамадзянства больш за 700 чалавек, яны працуюць на розных прадпрыемствах", - дадаў ён.

Начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гомельскага аблвыканкама Ірына Літвінава праінфармавала: асноўны паток людзей ідзе ў начны і вячэрні час. "Іх прымаюць без прамаруджвання. Забяспечваюць усім неабходным, калі патрэбна, у тэрміновым парадку аказваецца дапамога. Нараканняў, заўваг не паступала", - расказала яна.

Паводле яе слоў, за дадатковай абаронай з ліку прыбыўшых звярнуліся 18 чалавек.

"Асноўная катэгорыя прыбываючых - жанчыны і дзеці. Часта яны нават без бытавых рэчаў. Маюць патрэбу ў зменным адзенні, гігіенічных сродках. Нехта мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе, нехта напалоханы, нехта ў разгубленасці. Будзем разглядаць пытанне іх інтэграцыі ў беларускае грамадства. Тым, хто вызначыцца і захоча застацца для далейшага пражывання ў Беларусі, мы гатовы прапанаваць перасяленне, забяспечыць іх працоўнымі месцамі", - сказала начальнік упраўлення.

На сустрэчы з прадстаўніком УВКБ ААН ішла размова ў тым ліку і аб дадатковай фінансавай дапамозе. Як адзначыў старшыня аблвыканкама, цяпер у рэгіёне ўсё арганізавана на добраахвотных ахвяраваннях людзей, юрыдычных асоб праз Чырвоны Крыж.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.