Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены 147 чалавек, якія прынялі найбольш актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў праходжання навальнічнага фронту над тэрыторыяй краіны 12-14 ліпеня 2024 года. Адпаведныя ўказ нумар 407 і распараджэнне падпісаў 4 лістапада кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У выніку стыхіі быў нанесены значны ўрон лясному фонду, пашкоджаны лініі электраперадачы, дахі жылых дамоў і вытворчых будынкаў, інфраструктура сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і сацыяльных аб'ектаў.
За плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару дзяржаўных узнагарод удастоены 41 чалавек, Падзякі Прэзідэнта Беларусі - 106 чалавек.
У ліку ўзнагароджаных у асноўным работнікі лясгасаў, электраманцёры, майстры будаўнічых і мантажных работ, а таксама кіраўнікі арганізацый і прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Сярод удастоеных медаля "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" - вальшчык лесу Шыіцкага лясніцтва Калінкавіцкага лясгаса Ігар Бабровіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання энергетычнага ўчастка "Мазырводаканала" Анатоль Кобысь, намеснік дырэктара - галоўны інжынер Мазырскага доследнага лясгаса Мікіта Патарочанка, машыніст лесанарыхтоўчай машыны лесапункта Асіповіцкага доследнага лясгаса Андрэй Сідарэнка, майстар Воранаўскага раёна электрычных сетак філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" "Гроднаэнерга" Сяргей Таранда.
У ліку тых, хто ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" - старшы майстар Гомельскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла "Гомельскія электрычныя сеткі" "Гомельэнерга" Сцяпан Браім, ляснічы Сяляўскага лясніцтва Крупскага лясгаса Анатоль Кукушкін і машыніст аўтавышкі і аўтагідрапад'ёмніка Глускага раёна электрычных сетак філіяла "Бабруйскія электрычныя сеткі" "Магілёўэнерга" Міхаіл Севярын.
Падзякі Прэзідэнта ўдастоены, у прыватнасці, электраманцёр аператыўна-выязной брыгады Быхаўскага раёна электрычных сетак філіяла "Магілёўскія электрычныя сеткі" "Магілёўэнерга" Сяргей Бараноўскі, ляснік Трабскага лясніцтва Іўеўскага лясгаса Аляксандр Гарбачэнка, электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Юрый Дзяйкун, вальшчык лесу Карэліцкага лясніцтва Навагрудскага лясгаса Аляксандр Забаўскі, генеральны дырэктар "Гомельэнерга" Міхаіл Каваленка, электраманцёр-лінейшчык па мантажы паветраных ліній высокага напружання і кантактнай сеткі Віцебскага ўчастка філіяла "Перасовачная механізаваная калона нумар 3" ААТ "Белсельэлектрасеткабуд" Васіль Кліманаў, дырэктар Асіповіцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрый Кулакоўскі, першы намеснік начальніка Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Генадзь Талерчык і настаўнік Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргей Шамінскі.-0-