Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Фотавыстава "Вочы ў вочы" адкрываецца ў Гомелі

04.05.2024
4 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Вочы ў вочы" адкрываецца сёння ў выставачнай зале ГДУ імя Ф.Скарыны, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскай епархіі.

У аснове экспазіцыі - фатаграфіі з глыбокім сэнсам. "Што адбываецца, калі мы глядзім у вочы іншаму чалавеку? Што там бачым? Свой адбітак? А, можа, адкрываецца цэлы сусвет? Наша фотавыстава так і называецца "Вочы ў вочы". Яна пра велікодную радасць, пра глыбіню жыцця, пра прастату і святасць, пра тое, што немагчыма перадаць словамі, але можна ўбачыць, а ўбачыўшы, адчуць", - расказалі арганізатары.

Экспазіцыю арганізуе фотаклуб "Святло душы", які дзейнічае пры духоўна-асветным цэнтры прыхода храма абраза Божай Маці "Усіх тужлівых радасць". Вялікі ўклад у арганізацыю фотапраекта і развіццё клуба ўнесла яго старшыня Ганна Смірнова.

Выстава пройдзе па благаславенні архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стафана. Наведаць яе можна па 19 мая.
© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.