Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны вобласці
"Няма невырашальных пытанняў". Качанава аб рабоце са зваротамі грамадзян
08.05.2024

"Няма невырашальных пытанняў". Качанава аб рабоце са зваротамі грамадзян

Няма невырашальных пытанняў. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі па разглядзе вынікаў работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Гомельскай вобласці за студзень - сакавік гэтага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У парадку дня - вынікі работы са зваротамі грамадзян, адзінага дня прыёму грамадзян, праведзенага членамі Савета Рэспублікі ў Гомельскай вобласці 2 мая, а таксама аналіз і абмеркаванне актуальных пытанняў, характэрных для паўднёва-ўсходняга рэгіёна. На перспектыву прапрацаваны аптымальныя шляхі іх вырашэння.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, з 2022 года прыкметна змянілася сітуацыя ў рабоце са зваротамі грамадзян у паўднёва-ўсходнім рэгіёне. "Бачым сістэмную работу на месцах. І ў адзіны дзень прыёму грамадзян у Гомельскай вобласці не было значнага наплыву пытанняў", - растлумачыла спікер. Тэматычны зрэз паказаў прыярытэтныя для грамадзян напрамкі - жыллёва-камунальная сфера, у прыватнасці стан мясцовых дарог. Разам з тым прыкметна зменшылася колькасць пытанняў, якія датычацца сацыяльнага блока.

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу на пастаўленых кіраўніком дзяржавы задачах. "Не нашых пытанняў для нас няма. Гэта жыццё, і пытанні заўсёды былі, ёсць і будуць. Калі да нас звяртаюцца людзі, мы стараемся дапамагчы, вырашаць пытанні аператыўна. Мы дакладна разумеем, што гэта наша зона адказнасці. Няма невырашальных пытанняў. Не заўсёды звароты патрабуюць кардынальных мер і дзеянняў. Нярэдка дастаткова ўсё растлумачыць чалавеку, праінфармаваць", - падкрэсліла Наталля Качанава. Спікер упэўнена: разам можна зрабіць для людзей шмат.

Да абмеркавання актуальных пытанняў падключыліся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч. У пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі ўдзельнічаюць 22 студыі ў раёнах вобласці. Да прамога эфіру падключыліся яшчэ дзясяткі чалавек - старшыні райвыканкамаў, іх намеснікі, старшыні сельвыканкамаў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.