Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны вобласці
Унікальныя выставы, сустрэчы са знакамітасцямі, 200 артыстаў на сцэне. Гомель сустракае "Марафон адзінства"
18.10.2024

Унікальныя выставы, сустрэчы са знакамітасцямі, 200 артыстаў на сцэне. Гомель сустракае "Марафон адзінства"

Гомель сустракае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства", паведамляе БЕЛТА.

Марафон пазнаёміць гараджан і гасцей Гомеля з унікальнымі выставамі. Так, у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога можна будзе ўбачыць рарытэтныя плакаты са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў экспазіцыі "Са знакам якасці". У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны прэзентуюць праект Нацыянальнай бібліятэкі - выставу "Кнігі ў дар Прэзідэнту". Як расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Гігін, гэта ўнікальная выставачная калекцыя кніг, падораных Аляксандру Лукашэнку кіраўнікамі іншых дзяржаў, урадаў, грамадскімі, культурнымі дзеячамі. На базе Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта будзе працаваць выстава Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943-1944 г." пабываць на гэтых экспазіцыях можна 18 і 19 кастрычніка.

Дзве выставы на "Марафоне адзінства" прадставіць БЕЛТА. Яны будуць працаваць 19 кастрычніка. Гісторыю суверэннай Беларусі ва ўнікальных фатаграфіях можна будзе прасачыць на выставе "Беларусь. Узлёт" з 10.00 па 16.00. Аб дасягненнях суверэннай Беларусі ў палітычнай, грамадскай, эканамічнай сферах расказвае фотавыстава БЕЛТА "Суверэнная Беларусь". Яна размесціцца ў Лядовым палацы ДУ "Хакейны клуб "Гомель" з 14.00 да 19.00.

Таксама ў першы дзень "Марафону" беларускія блогеры і артысты пабываюць на экскурсіях у ААТ "Камінтэрн", на "Гомсельмашы", у Інстытуце лесу НАН Беларусі, у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. Як чакаецца, удзельнікамі стануць восем блогераў з агульным ахопам аўдыторыі амаль 14 млн чалавек.

У гэты ж дзень пройдуць і "НЕсумныя НЕлекцыі" - у Гомельскім дзяржаўным каледжы дызайну і камп'ютарнай графікі і ў філіяле Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Гомельскім дзяржаўным політэхнічным каледжы.

Другі дзень "Марафону" пачнецца з адкрыцця мурала. Стылізаваны контур краіны з надпісам "Будучыня Беларусі ў тваіх руках" упрыгожыць фасад дома па вуліцы Ланге, 5А. Асноўная пляцоўка гэтага дня - каля Лядовага палаца. Тут будзе праходзіць гарадскі квест "Гэта ўсё маё роднае".

У фармаце медыяснедання адбудзецца "Знакавая сустрэча". На пытанні гамяльчан адкажуць міністр інфармацыі Марат Маркаў і журналіст, палітычны аглядальнік, Ігар Тур. Тэма сустрэчы- "як ствараюцца фэйкі".

Яркім акордам "Марафону адзінства" ў горадзе над Сожам стане канцэрт "Час выбраў нас". Як чакаецца, у Гомель прыедуць народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, група "Аўра", група Cosa Nostra, арт-група "Беларусы", а таксама многія іншыя артысты. Як адзначаюць арганізатары, у цэлым удзельнікамі канцэрта стануць каля 200 артыстаў.

Тэлеверсію гала-канцэрта "Час выбраў нас" у Гомелі пакажа тэлеканал "Беларусь 3". Запрашальныя білеты на канцэрт змогуць атрымаць і найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў "Марафону адзінства".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.