Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Белтэлерадыёкампанія правядзе трансляцыі богаслужэнняў на Вялікдзень

15.04.2024

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстовага, якое праваслаўныя будуць адзначаць 19 красавіка, Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам правесці важныя духоўныя дні дома і далучыцца да трансляцый богаслужэнняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
На "Беларусь 1" 18 красавіка ў 6.15 выйдзе спецыяльны выпуск духоўна-асветнага праекта "Існасць". У 15.45 тэлеканал пакажа дакументальны фільм Агенцтва тэленавін "Экзарх з роду Вахрамеевых". Дарэчы, 21 сакавіка Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі споўнілася 85 гадоў. У 23.45 пачнецца прамая трансляцыя святочнага богаслужэння на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне па календары праваслаўнай канфесіі са Святадухаўскага кафедральнага сабора ў Мінску. Гледачы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" таксама ўбачаць святочнае богаслужэнне ў прамым эфіры. 19 красавіка ў 6.15 выйдзе ў эфір Слова мітрапаліта Паўла на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.
Тэлеканал "Беларусь 2" падрыхтаваў для сваіх гледачоў кінапрэм'еру. 18 красавіка ў 22.10 пачнецца паказ гістарычнай драмы Эндру Хаята "Павел, апостал Хрыста" (ЗША, 2018). Біяграфічная стужка раскажа пра апошні перыяд жыцця апостала, які прайшоў шлях ад ганіцеля хрысціян да аднаго з вялікіх настаўнікаў хрысціянскай веры.
На тэлеканале "Беларусь 3" 16 красавіка, у Вялікі чацвер, дзень, калі ўспаміну Тайнай вячэры, у 12.00 пачнецца прамая трансляцыя богаслужэбнага абрада - чыну абмывання ног. На наступны дзень, у Вялікую пятніцу на Тыдні Пакут Гасподніх, у 14.00, у час смерці Ісуса Хрыста на крыжы, будзе спраўляцца вячэрня з чынам вынасу Плашчаніцы. У той жа дзень у 19.00 пачнецца ютрань з чынам пахавання. Прамыя трансляцыі гэтых важнейшых для праваслаўных богаслужэнняў будуць праводзіцца з Святадухаўскага кафедральнага сабора ў Мінску.
Суботнім перадвелікодным вечарам 18 красавіка ў 21.05 сацыякультурны тэлеканал "Беларусь 3" запрашае на канцэрт памяці Алега Молчана "Я нясу вам дар". Нядзельны эфір у 7.35 адкрые праект "Святыні Беларусі" пра царкву Святога Мікалая ў Навагрудку. У 8.00 тэлегледачы ўбачаць спецыяльны выпуск праграмы "Размовы пра духоўнае", тэма якога - "Вялікдзень". У 10.00 здымачная група "Наперад у мінулае" адравіцца ў вёску Залахвенне Быхаўскага раёна і далучыцца да народных калектываў "Крыніца" і "Багатуха" для ўдзелу ў абрадзе "Вялікдзень". Вынікам экспедыцыі стане новая арыгінальная версія аўтэнтычнай кампазіцыі ў выкананні Святланы Шыманскай. На завяршэнне дня ў 23.20 на "Беларусь 3" выйдзе выпуск "Арт-гісторыі" пра абраз Божай Маці Адзігітрыі.
Тэлеканал "НТБ-Беларусь" 18 красавіка ў 13.15 пачне прамую трансляцыю з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Тут у Вялікую суботу, якая папярэднічае святу Вялікадня, назіраюць цуд сыходжання Жыватворнага агню і служаць Усеправаслаўную малітву аб міры на Святой Зямлі. Храм Гроба Гасподняга - свяшчэнны цэнтр хрысціянства. Ён узведзены ў IV стагоддзі нашай эры на месцы, дзе завяршыўся зямны шлях Ісуса Хрыста. Самае свяшчэннае месца ва ўсім храмавым комплексе - гэта капліца над Гробам Гасподнім (Кувуклія). Тут знаходзіцца каменнае ложа, дзе было пакладзена цела Хрыста пасля смерці на крыжы ў Вялікую пятніцу і да Яго Уваскрэсення. Менавіта на гэтым каменным ложы з'яўляецца Жыватворны агонь.
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё 18 красавіка ў 7.30 выйдзе спецыяльны выпуск праекта "Святло душы", прымеркаваны да свята Вялікадня. У той жа час у нядзелю 19 красавіка вернікі пачуюць велікодную пропаведзь і зварот Мітрапаліта Паўла ў праграме "Духоўнае слова". На працягу дня ў выпусках навін прагучаць рэпартажы аб святочных службах, якія пройдуць у цэрквах Беларусі, а ў папулярных грамадскіх праектах раскажуць пра духоўнае выхаванне і вечныя хрысціянскія каштоўнасці.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

© БУДА-КАШАЛЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.