На Буда-Кашалёўшчыне «Уваравіцкі кірмаш» ладзіцца ўжо адзінаццаты раз. Увараўчане, прадаўжаючы традыцыі сваіх продкаў, як і шмат годоў назад праводзяць кірмаш на прыстольнае свята Нараджэнне Прэсвятой Багародзіцы, ці як у кажуць у народзе «Уваравіцкую прачыстую». Усе ўдзельніка свята добра падрыхтаваліся да выступленняў і журы было вельмі складана выбраць сярод іх лепшых.
У намінацыі «Жартоўныя песні» дыпломам I ступені ўзнагароджаны народны вакальны ансамбль «Калиница» (філіял «Камунараўскі ДК»), дыплом II ступені атрымалі вакальны ансамбль «Увараўчанка» (філіял «Уваравіцкі ГДК») і народны фальклорны калектыў «Сябрына» (Буда-Кашалёўскі ЦРДК), III прызавое месца ў народнага вакальнага ансамбля «Сінічкі» (філіял «Івольскі СДК») і ў філіяла «Глазаўскі СДК».
У намінацыі «Гумарэска, байка, тэатралізацыя» пераможцамі сталі: Юлія Гонарт (філіял «Уваравіцкі ГДК») і філіял «Губіцкі СДК» – I месца, Наталля Ліхтарова (філіял «Уваравіцкі ГДК») і Буда-Кашалёўскі ЦРДК – II месца.
У намінацыі «Беларускай гульні і цацкі» I месца заваявала Алеся Чуяшова (Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці), II месца падзялілі паміж сабой філіял «Красназнаменскі СДК» і Алія Лі-І-Эн (філіял «Уваравіцкі ГДК»).
У намінацыі «Жартоўныя танцы» перамаглі Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны ансамбль танца «Мілавіца» (Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці) і народны ансамбль бытавога танца «Ойра» (філіял «Уваравіцкі ГДК») – I месца.
У намінацыі «Выстава-продаж сувеніраў народных умельцаў» узнагароды атрымалі: філіял «Гусявіцкі цэнтр ткацтва» – I месца, філіял «Губіцкі дом рамёстваў» – II месца, Ірына Хоміч (філіял «Рагінскі цэнтр народнай творчасці») – III месца.
Як добра, что мы – народ, які мае свае традыцыі беражліва захоўвае, памятае сваё мінулае і перадае сваім нашчадкам. Мы жывем у нашай адзінай краіне, як магутная, дружная і мірная сям’я.
Смотреть все