Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
11.11.2020

11 лістапада віншаванні з 95-годдзем прымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Кончыц з Гарадка

Сёння Дзень нараджэння адзначае Міхаіл Дзмітрыевіч Кончыц. Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны споўнілася 95 гадоў.

З захаваннем усіх мер засцярогі імянінніка наведаў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Вамбрыкаў, уручыўшы Падзячнае пісьмо ад старшыні райвыканкама, кветкі і памятны падарунак. Да віншаванняў далучыліся ваенны камісар Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў Уладзімір Петрусёв і прадпрымальнік Тарыел Асланаў. Музычныя падарункі ветэрану падарылі ўдзельнікі народнага калектыву народнай песні «Верас» Аляксандр Новікаў і Андрэй Батаеў.


«Вы адзначаеце свой дзень нараджэння ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі. Вы з'яўляецеся часткай пакалення пераможцаў, якія адстаялі нашу Радзіму, падарылі нам мірнае неба над галавой. Ваша жыццё - прыклад стваральнай працы, самаахвярнага служэння і бязмежнай любові да сваёй краіны.

Выказваем Вам словы шчырай удзячнасці і падзякі за шматгадовую самаадданую працу на карысць будучых пакаленняў.

Жадаем, каб здароўе не падводзіла, жыццялюбства і аптымізм ніколі не вычэрпваліся, а блізкія людзі радавалі сваім клопатам і ўвагай. Свету Вам і дабра! » - гаворыцца ў падзячным лістку, накіраваным імянінніку ад старшыні райвыканкама Анатоля Гапоника.

Да спіса