Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
27.07.2022

Гаспадаркам Гомельскай вобласці засталося ўбраць чвэрць плошчаў азімага рапсу


 /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці азімы рапс убраны з плошчы 17,8 тыс. га, або 75 працэнтаў ад плана, паведаміў на апаратнай нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


У рэгіёне намалочана 24,9 тыс. т алейнага семя. Сярэдняя ўраджайнасць - 14 ц/га.


Ніжэй за абласныя тэмпы ідуць на ўборцы азімага рапсу гаспадаркі Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Гомельскага, Лоеўскага, Рагачоўскага і Жыткавіцкага раёнаў.


"Да серады азімага рапсу на палях не павінна быць", - арыентаваў кіраўнік аблсельгасхарча.


Гаспадаркі вобласці павінны здаць у кошт дзяржзаказу ў ААТ "Гомельскі тлушчавы камбінат" 5 тыс. т алейнага семя рапсу. "На 25 ліпеня здадзена 1,7 тыс. т, або 34 працэнты. Чатыры раёны яшчэ не ажыццяўлялі пастаўку ў кошт дзяржзаказу: Веткаўскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі", - звярнуў увагу Дзмітрый Петражыцкі.


Азімы ячмень у рэгіёне ўбралі з 5,87 тыс. га, або 99 працэнтаў плошчаў. Намалочана звыш 20 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35,4 ц/га. Гэта вышэй за ўзровень мінулага года. Уборка гэтай культуры не завершана ў двух раёнах - у Веткаўскім і Калінкавіцкім - на ўчастках насенных пасеваў. "Засталося 70 г. На гэта два дні", - падкрэсліў Дзмітрый Петражыцкі.

Да спіса