Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
09.08.2021

Маніторынг уборачнай кампаніі

У цяперашні час ідзе адна з адказных сельскагаспадарчых кампаній ‒уборка ўраджаю. Бяспека пры правядзенні такіх работ павінна быць на першым месцы. Абавязак кожнага сельскага працаўніка, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў ‒ своечасова і без страт прыбраць вырашчаны ўраджай, зберагчы яго ад агню.




























У мэтах папярэджання пажараў у перыяд уборачнай работнікамі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС праводзяцца маніторынгі стану пажарнай бяспекі месцаў перапрацоўкі і захоўвання збожжа, а таксама сельгастэхнікі, якая задзейнічана на ўборцы ўраджаю.


Наведваючы гэтыя  аб’екты, ратавальнікі  акцэнтуюць увагу на  наяўнасці і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, наяўнасці прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікі і яе забяспечанасці вадой, абсталяванні тэхнікі спраўнымі  іскрагасільнікамі, захаванні супрацьпажарнага рэжыму,  своечасовай  ачыстцы тэрыторыі, прылеглай да будынкаў складоў, а таксама мінералізаваных палос, спраўнасці крыніц вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння.


З аграрыямі праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы, падчас якіх ратавальнікі нагадваюць аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, распавядаюць аб неабходнасці пастаяннага кантролю за станам збожжаўборачнай тэхнікі.


Галоўная задача ў работнікаў МНС ‒ не пакараць, а не дапусціць узнікнення надзвычайнай сітуацыі і прычынення матэрыяльнай шкоды.


Да спіса