Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
26.02.2021

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 135 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 60 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.


Сярод узнагароджаных - дырэктар Чашніцкага раённага Дома рамёстваў Таццяна Зярнова, работніца Полацкага кадэцкага вучылішча Надзея Бабіч, аператар машыннага даення ААТ "Барсучанка" Докшыцкага раёна Святлана Агапотава, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна Наталля Кароткая, памочнік выхавальніка Буйнавіцкага дзіцячага сада Любоў Пятрова, выкладчык спецдысцыплін тэхналагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іна Поснік, бухгалтар Горацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі РУП "Белпошта" Аксана Вараб'ёва, прыёмная маці аддзела па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Іна Жукава, загадчыца Барышаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Чавускай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Стручкова, работніца ААТ "Вішнявецкі-агра" Вольга Калініна, настаўнік сярэдняй школы нумар 4 Мар'інай Горкі Святлана Шульга.


Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 135 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.-0-

Да спіса