Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Улада / Выканаўчая / Сельскія выканаўчыя камітэты / Губіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Губіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 247398, аг. Губічы, вул. Савецкая, 65, Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці

Вышэйстаячы орган: Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт, 247355, г. Буда-Кашалёва, вул.Леніна,7

Адрас электроннай пошты: gubichi@buda-koshelevo.gov.by

Рэжым работы: 
понядзелак, аўвторак, серада, чацвер, пятніца
з 8.00 да 13.00 и з 14.00 да 17.00
выхадны: субота, нядзеля

Пасада

П.І.І пБ.

Нумар тэлефона

Старшыня

Некрашэвіч Яўгеній Сяргеевіч

8 (02336) 4-97-93

Кіраўнік справамі

Стагначова Алена Рыгораўна

8 (02336) 7-94 88

Інспектар

Гндзіна Соф'я Юр'евна

8 (02336) 7-28-89

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб службовымі асобамі

Губіцкага сельскага выканаўчага камітэта на 2024 год*

П.П.ІпБ., пасада

Дзень и час прыёма

 

НЕКРАШЭВІЧ Яўгеній Сяргеевіч 
старшыня сельвыканкама

СТАГНАЧОВА Алена Рыгораўна,
кіраўнік справамі сельвыканкама

 

кожная першая, трэцяя, чацвёртая, пятая серада месяца
08.00-13.00
кожная другая серада месяца
15.00-20.00

__________________________

* у графіку магчымы змены.

У выпадку адсутнасці службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў рабочы час у рабочыя дні ў кабінеце кіраўніка справамі сельвыканкама або па тэл. (02336) 79488.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. №300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. У сувязі з чым падача электронных зваротаў здзяйсняецца па адрасе: https://обращения.бел.

Прыём зацікаўленых асоб з заявамі на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца
з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00
серада з 11.00 да 14.00 і з 15.00 да 20.00
выхадны: субота, нядзеля

Инфармацыя аб сельсавеце

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 22  населеных пункты, колькасць насельніцтва складае 1277 чалавек. Цэнтр — аграгарадок Губічы, знаходзіцца на адлегласці 20 км ад г. Буда-Кашалёва. Сельсавет мяжуе з Патапаўскім, Марозавіцскім, Крыўскім і Чабатовіцкім сельсаветамі (Буда-Кашалеўскі раён).

На тэрыторыі сельсавета размешчаны землі КСУП «Губічы» и сялянскай гаспадаркі Мачальніка І.П.
ДУА «Губіцкая базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна», УА «Губіцкі дзяржаўны дзіцячы сад Буда-Кашалёўскага раёна», філіял «Губіцкі сельскі дом культуры», філіял «Губіцкі дом раместв», філіял «Губіцкая вясковая бібліятэка», філіял “Старабудскі сельскі дом культуры”, філіял «Старабудская сельская бібліятэка», 2  аддзяленні паштовай сувязі (в.Старая Буда і а.г.Губічы), «Губіцкая амбулаторыя  агульнай практыкі», «Старабудскі фельчарска-акушэрскі пункт» УЗ«Буда-Кашалёўская цэнтральная раённая бальніца», Наспенскае и Чабатовіцкае лясніцтвы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Буда-Кашалёўскі вопытны лясгас».

Губіцкі сельскі выканаўчы камітэт з’яўляецца выканаўчым і распарадчым  органам на тэрыторыіі Губіцкага сельсавета і дзейнічае на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня  2010 г. «Аб месным кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншых актаў заканадаўства.

Згодна з патрабаваннямі арт. 44 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам: 

  • забяспечвае добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі;
  • прыцягвае грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;
  • прымае меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе пагаспадарчыя кнігі;
  • вядзе ўлік асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе адміністрацыйны працэс;
  • разглядае пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асоб і іншых грамадзян, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў выканкама, прынятых у межах іх кампетэнцыі, ці іншых актаў заканадаўства;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.

У мэтах удасканалення арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам: 

  • разглядае звароты грамадзян, улічваючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты грамадзян і юрыдычных асоб), у тым ліку з выездам на месца;
  • прымае неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, якія змяшчаюцца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;
  • арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб);
  • ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры.