Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Улада / Выканаўчая / Сельскія выканаўчыя камітэты / Мікалаеўскі сельскі выканаўчы камітэт

Мікалаеўскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 247362, Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, аг.Мікалаеўка, вул. Шашэйная, 8

Адрас электроннай пошты: nikolaevka@buda-koshelevo.gov.by

Вышэйстаячы орган: Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт, 247355, г. Буда-Кашалёва, вул.Леніна,7

Рэжым работы:
панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца
з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
выхадны: субота, нядзеля

Пасада

П.І.І.п.Б

Нумар тэлефона

Старшыня

Гераскевіч Марыя Сяргееўна

8 (02336) 7-38-92

Кіраўнік справамі 

Уланская Таццяна Уладзіміраўна

8 (02336) 7-32-92

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб службовымі асобамі Мікалаеўска сельскага выканаўчага камітэта на 2024 год*

П.І.І.п.Б, пасада

Дзень і час прыёма

Гераскевіч Марыя Сяргееўна
Старшыня сельвыканкама

кожная першая, трэцяя, чацвёртая, пятая серада месяца
з 8-00 да 13-00

 Уланская Таццяна Уладзіміраўна
кіраўнік справамі сельвыканкама

кожная другая серада месяца
15.00-20.00

_________________________________
у графіку магчымы змены.

У выпадку адсутнасці службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў рабочы час у рабочыя дні ў кабінеце кіраўніка спраў сельвыканкама або па тэл. (02336) 7 32 92.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. №300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. У сувязі з чым падача электронных зваротаў здзяйсняецца па адрасе: https://обращения.бел.

Прыём зацікаўленых асоб з заявамі на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца
з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00
серада з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00
субота па папярэднім запісе
па тэлефону +375 (2336) 7 32 92 
выхадны: нядзеля

Інфармацыя аб сельсавеце

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 11 населеных пунктаў, колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2024 г. складае 746 чалавек.       

Цэнтр - аграгарадок Мікалаеўка размешчаны на адлегласці   51 км ад Буда-Кашалёва.  Сельсавет мяжуе з Рагінскім сельсаветам  (Буда-Кашалёўскі раён), Меркулавіцкім сельсавветам (Чачэрскі раён).

На тэрыторыі сельсавета размешчаны землі ААТ “Мікалаеўка”.

ДУА «Мікалаеўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна», УА «Мікалаеўскі дзяржаўны дзіцячы сад», 3  гандлёвых аб'ектаў, філіал “Мікалаеўскі вясковы клуб”, філіял “Мікалаеўская вясковая бібліятэка”, 1 паштовае аддзяленне сувязі (аг.Мікалаеўка), Мікалаеўскі фельчарска-акушэрскі пункт (аг.Мікалаеўка),  Прыбарскі фельчарска-акушэрскі пункт (в.Царкоўе).

Згодна з патрабаваннямі арт. 44 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

  • забяспечвае добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі;
  • прыцягвае грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;
  • прымае меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе пагаспадарчыя кнігі;
  • вядзе ўлік асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе адміністрацыйны працэс;
  • разглядае пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асоб і іншых грамадзян, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольным асяроддзі, у выпадку невыканання імі рашэнняў выканкама, прынятых у межах іх кампетэнцыі, ці іншых актаў заканадаўства;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.

У мэтах удасканалення арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

  • разглядае звароты грамадзян, улічваючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты грамадзян і юрыдычных асоб), у тым ліку з выездам на месца;
  • прымае неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, якія змяшчаюцца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;
  • арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб);
  • ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры.