Насельніцтва Буда-Кашалёўскага раёна – 3798 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 13,06% ад агульнай колькасці жыхароў у раёне.
Уся праводзімая работа з моладдзю ў Буда-Кашалёўскім раёне накіравана на рэалізацыю задач дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021–2025 гады:
фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, уключэнне яе ў актыўную грамадскую дзейнасць;
фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да традыцыйных сямейных каштоўнасцей і адказнага бацькоўства, каштоўнасных адносін да здароўя, прафілактыкі негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі;
павышэнне эфектыўнасці работы па прафесійнай арыентацыі і арганізацыі занятасці моладзі ў свабодны ад вучобы (асноўнай работы) час, развіццё валанцёрскага і студатрадаўскага руху;
аказанне падтрымкі сацыяльна значным і грамадскім ініцыятывам моладзі, органам вучнёўскага самакіравання, актывізацыі дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
З прапановамі па фарміраванні маладзёжных праграм можна звяртацца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Буда-Кашалёўскага райвыканкама (вул. Камсамольская, 6, тэл. 7-31-25).