Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Адно акно / Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Як правіла, звярнуцца за адміністрацыйнай працэдурай можна пісьмова. У выключных выпадках - вусна. Яшчэ адзін зручны і хуткі спосаб - праз Адзіны партал электронных паслуг. Такім спосабам можна скарыстацца ў адносінах да адміністрацыйных працэдур, устаноўленых адпаведным пералікам, які таксама вызначае дзяржаўныя органы (іншыя арганізацыі), што ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры ў электроннай форме праз Адзіны партал электронных паслуг, і спосабы доступу да Адзінага партала электронных паслуг.

Пералік адміністрацыйных працэдур, заявы зацікаўленых асоб па якім падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2024 № 322 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў электроннай форме»

У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яго доступу:

  • без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі;
  • з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з’яўляецца юрыдычная асоба);
  • з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены рэспубліканскім засведчвальным цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.

Унікальны ідэнтыфікатар, які выдаецца ў адпаведнасці з нормамі, устаноўленымі Палажэннем аб парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2017 № 637 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», дае магчымасць увайсці ў персанальны электронны кабінет на Адзіным партале электронных паслуг і ажыццявіць:

  • падачу (адкліканне) заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • атрыманне адміністрацыйных рашэнняў (паведамленняў аб прынятых адміністрацыйных рашэннях);
  • падачу (адкліканне) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме.

Для атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара неабходна звярнуцца ў службу «адно акно» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы пражывання або ў Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, або ў іншыя дзяржаўныя арганізацыі, упаўнаважаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выдачу ўнікальнага ідэнтыфікатара. Для атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара грамадзянін звяртаецца з пісьмовай заявай аб выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара па ўстаноўленай форме з прад’яўленнем дакумента, які засведчвае яго асобу, а таксама дае пісьмовую згоду на правядзенне зверкі пазначаных ім звестак з інфармацыяй, змешчанай у дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), уладальнікам якіх з’яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Унікальны ідэнтыфікатар складаецца з лагіна і пароля. Лагін уяўляе сабой паслядоўнасць сімвалаў. Яго першая частка адпавядае асабістаму нумару ў пашпарце (пасведчанні на права жыхарства). Другая частка - аўтаматычна сфарміраваныя рэквізіты. Першасны пароль потым можна будзе змяніць.

Прымяненне ўнікальнага ідэнтыфікатара дае магчымасць грамадзяніну атрымаць доступ у асабісты электронны кабінет. Асабісты электронны кабінет фарміруецца ў аўтаматычным рэжыме адначасова з атрыманнем грамадзянінам унікальнага ідэнтыфікатара.

У выдачы грамадзяніну ўнікальнага ідэнтыфікатара адмаўляецца ў выпадках:

  • непрадстаўлення дакумента, які засведчвае асобу, і (або) нязгоды на правядзенне зверкі звестак, пазначаных грамадзянінам пры падачы заявы аб выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара;
  • прадастаўлення несапраўднага дакумента, які засведчвае асобу;
  • наяўнасці ўнікальнага ідэнтыфікатара;
  • выяўлення факта неадпаведнасці звестак аб грамадзяніне і дакуменце, які засведчвае асобу, пры правядзенні зверкі.

Грамадзянін мае права адмовіцца ад выкарыстання ўнікальнага ідэнтыфікатара праз падачу адпаведнай пісьмовай заявы ў службу выдачы і прад’яўленне дакумента, які засведчвае асобу. Адмова грамадзяніна ад выкарыстання ўнікальнага ідэнтыфікатара вядзе да спынення магчымасці ажыццяўлення праз асабісты электронны кабінет адміністрацыйных працэдур у электроннай форме з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара ў якасці спосабу доступу да адзінага партала. Пры гэтым работнік службы выдачы ініцыюе блакіроўку доступу да асабістага электроннага кабінета з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара.

Каб увайсці ў асабісты кабінет, неабходна ўвесці атрыманы лагін і пароль. У асабістым кабінеце з’явіцца пералік працэдур, якія з дапамогай унікальнага ідэнтыфікатара можна заказаць праз адзіны партал. Калі ўстаноўленаплата за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры, можа быць выбраны любы зручны спосаб аплаты працэдуры.

Электронныя заявы разглядаюцца ў тым жа парадку, што заявы ў пісьмовай форме, але з улікам асаблівасцей. Адміністрацыйнае рашэнне (або паведамленне аб ім) алюстроўваецца ў асабістым кабінеце карыстальніка на працягу сямі рабочых дзён з дня прыняцця адпаведнага рашэння, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

У выпадку прыняцця адміністрацыйнага рашэння аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры зацікаўленую асобу не інфармуюць аб такім адміністрацыйным рашэнні.

Дзеючым заканадаўствам устаноўлена таксама права на атрыманне адміністрацыйных рашэнняў непасрэдна ва ўпаўнаважаным органе.