Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Улада / Прадстаўнічая / Раённы Савет дэпутатаў

Раённы Савет дэпутатаў

247355, Гомельская вобласць, г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7
raysovet@buda-koshelevo.gov.by

Режым работы Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў:
З 8:00 да 17:00
Перапынак на абед з 13:00 да 14:00

Кісялёва Наталля Мікітаўна
Старшыня Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў
тэл. 7 94 05 каб. 35

Намеснік старшыні

Халдай
Сяргей Анатольевіч

29911

Галоўны спецыяліст

Ацаева
Вераніка Аляксандраўна

79471

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях
Першая і трэцяя серада месяца з 8.00 да 13.00
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляе галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Ацаева Вераніка Аляксандраўна тэл. 79471
Буда-Кашалёўскі раённы Савет дэпутатаў забяспечвае сваю работу ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»

Чытаць падрабязней

Артыкул 17. Кампетэнцыя Саветаў
1. Саветы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:
1.1. прадстаўляюць інтарэсы адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
1.2. зацвярджаюць праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, мясцовы бюджэт і справаздачу аб яго выкананні;
1.3. зацвярджаюць прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
1.4. зацвярджаюць рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, што прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў (Саветы абласнога і базавага ўзроўняў), канцэпцыі (Саветы першаснага ўзроўню - планы мерапрыемстваў) па пытаннях жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі, дарожнага будаўніцтва, камунальна-бытавога і сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей (у тым ліку аказанне дапамогі да навучальнага года), ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей, а таксама іншых катэгорый грамадзян, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі, падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, аховы здароўя, адукацыі, развіцця фізічнай культуры і спорту, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, паляпшэння ўмоў і аховы працы, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і па іншых пытаннях мясцовага значэння, ажыццяўляюць кантроль за рэалізацыяй такіх канцэпцый (планаў мерапрыемстваў) і зацвярджаюць справаздачы аб іх выкананні;
1.5. вызначаюць у межах, устаноўленых законам, парадак кіравання і распараджэння ўласнасцю адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (далей, калі не пазначана іншае, - камунальная ўласнасць);
1.6. распараджаюцца прыроднымі рэсурсамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама ажыццяўляюць кантроль за іх выкарыстаннем;
1.7. устанаўліваюць у адпаведнасці з законам мясцовыя падаткі і зборы;
1.8. прадастаўляюць або даручаюць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прадастаўляць у адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь і (або) актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ільготы па рэспубліканскіх падатках, зборах (пошлінах), якія поўнасцю выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты;
1.9. вызначаюць стаўкі плацяжоў у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі (у тым ліку стаўкі платы за арэнду паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў, водных аб'ектаў);
1.10. вырашаюць пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання;
1.11. назначаюць мясцовыя рэферэндумы;
1.12. каардынуюць дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
1.13. садзейнічаюць развіццю прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сферы паслуг, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, асабістых падсобных гаспадарак;
1.14. удзельнічаюць у ажыццяўленні мерапрыемстваў па захаванні і адраджэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей;
1.15. удзельнічаюць у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выкананні мерапрыемстваў па грамадзянскай абароне, забеспячэнні пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
1.16. зацвярджаюць рэгламент і структуру Савета;
1.17. штогод зацвярджаюць каштарыс расходаў Савета;
1.18. вырашаюць пытанні датэрміновага спынення паўнамоцтваў дэпутатаў Савета;
1.19. выбіраюць і датэрмінова вызваляюць ад паўнамоцтваў старшыню Савета і яго намесніка (намеснікаў);
1.20. зацвярджаюць на пасадзе старшыню выканкама;
1.21. утвараюць і скасоўваюць органы Савета, зацвярджаюць і змяняюць іх склад, выбіраюць і вызваляюць ад паўнамоцтваў старшынь і намеснікаў старшынь (пры іх наяўнасці) гэтых органаў;
1.22. вырашаюць пытанні аб удзеле ў стварэнні асацыяцый, названых у частцы першай пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, аб уваходжанні або выхадзе з іх;
1.23. разглядаюць запыты дэпутатаў Савета і прымаюць па іх рашэнні;
1.24. заслухоўваюць справаздачы старшыні Савета, а таксама органаў Савета, службовых асоб, якія выбіраюцца, назначаюцца або зацвярджаюцца старшынёй Савета, справаздачы і іншую інфармацыю старшыні і іншых службовых асоб адпаведнага выканкама па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Савета;
1.25. вырашаюць пытанні дэлегавання асобных паўнамоцтваў Саветам іншых тэрытарыяльных узроўняў, выканкамам, іх старшыням, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
1.26. вызначаюць тэрміны і парадак вызвалення ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў дэпутатаў Савета, якія працуюць на падставе працоўных дагавораў (кантрактаў), на час падрыхтоўкі і правядзення сесій Савета і пасяджэнняў яго органаў;
1.27. адмяняюць не адпавядаючыя заканадаўству распараджэнні старшыні Савета і старшыні адпаведнага выканкама, рашэнні адпаведнага выканкама, рашэнні ніжэйстаячага Савета і распараджэнні яго старшыні;
1.28. выступаюць заснавальнікамі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі;
1.29. прымаюць рашэнні аб самароспуску;
1.30. ажыццяўляюць міжнароднае супрацоўніцтва;
1.31. ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
2. Паўнамоцтвы, прадугледжаныя падпунктамі 1.2, 1.5, 1.7, 1.11 пункта 1 гэтага артыкула, адносяцца да выключнай кампетэнцыі Саветаў. Паўнамоцтвы, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі Саветаў, а таксама паўнамоцтвы, прадугледжаныя падпунктамі 1.3, 1.4, 1.8-1.10, 1.16-1.30 пункта 1 гэтага артыкула, ажыццяўляюцца выключна на сесіях Савета.