Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
18.02.2022

"Беларуснафта" пабудуе дзве АЗС і 16 рэканструюе ў 2022 годзе

"Беларуснафта" ў 2022 годзе пабудуе новыя аўтазаправачныя мультыкомплексы, правядзе рэканструкцыю і мадэрнізацыю АЗС у сталіцы і рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.

Дзве новыя запраўкі з'явяцца ў сталічным рэгіёне. Плануецца ўзвесці АЗС на аўтадарозе Р65 Заслаўе - Дзяржынск - Возера і ў Мінску. Яны будуць пабудаваны ў абноўленым фірменным стылі кампаніі.

Маштабная рэканструкцыя, а гэта практычна поўная перабудова дзеючых аб'ектаў, чакае 16 АЗС ва ўсіх рэгіёнах краіны. У іх ліку не толькі аўтазаправачныя станцыі, размешчаныя ў абласных цэнтрах, але і ў сельскай мясцовасці.

Прадоўжаць і мадэрнізацыю гандлёвых залаў АЗС. Абнаўленне закране 40 аўтазаправачных комплексаў краіны.

Фірменная сетка АЗС "Беларуснафты" налічвае больш за 570 аўтазаправачных станцый ва ўсіх абласцях краіны. "У 2021 годзе было пабудавана, рэканструявана і мадэрнізавана амаль 60 АЗС. Упершыню ў сетцы былі ўкаранёны такія фарматы, як "АЗС: магазін каля дома", "Магазін без АЗС" і мабільны кафэ-маркет", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса