Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
15.03.2021

БМЗ у студзені-лютым удвая павялічыў экспарт труб у ЕС

15 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных за студзень - люты 2021 года, ААТ "БМЗ-кіруючая кампанія холдынга "БМК" экспартавала ў краіны Еўрапейскага саюза больш за 9 тыс. т гарачакачаных бясшвовых труб, што складае 210 працэнтаў да аналагічнага перыяду папярэдняга года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прадпрыемства Аляксандр Алесік.


У студзені - лютым гэтага года БМЗ рэалізоўваў гарачакачаныя бясшвовыя трубы ў 10 краін ЕС. Лідарам спажывання стала Італія, на якую прыпадае каля паловы рэгіянальнага экспарту прадукцыі, удакладніў прэс-сакратар.


Аляксандр Алесік дадаў, што за 2 месяцы 2021 года на БМЗ вырабілі амаль 21 тыс. т гарачакачаных бясшвовых труб - гэта больш за 120 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2020-га. Звыш 90 працэнтаў прадукцыі рэалізавана на экспарт. Тэмп росту перасягнуў 113 працэнтаў.


Трубапракатны цэх БМЗ уведзены ў эксплуатацыю ў ліпені 2007 года. Ён разлічаны на выпуск бясшвовых гарачадэфармаваных труб дыяметрам 21,3-168,3 мм і таўшчынёй сценкі 2,3-24 мм для шырокага спектра галін: машынабудавання, металургіі і металаапрацоўкі, нафтагазаздабыўной і будаўнічай прамысловасці, камунальнай гаспадаркі. З моманту пуску цэха ў ім асвоена вытворчасць 1069 тыпаразмераў труб з вугляродзістых і легіраваных марак сталі. Прадукцыю пастаўлялі ў 52 краіны.

Да спіса