Больш за 3 тыс. га балот адноўлена ў двух раёнах Гомельскай вобласці ў бягучым годзе
Больш за 3 тыс. га дэградаваных і неэфектыўна асушаных балот адноўлена ў Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці ў бягучым годзе пры рэалізацыі другой фазы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі". Такую колькасць агучылі 15 верасня пры падвядзенні вынікаў маштабнай рэабілітацыі тарфянікаў.