Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
02.03.2022

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці адкрывае для моладзі свае сховішчы

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці праводзіць урокі-экскурсіі для школьнікаў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.). Для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ Гомеля праводзяць урокі-лекцыі, расказваюць аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Супрацоўнікі архіва аформілі тэматычную выставу "1941-1945… праз гады, праз стагоддзі - памятайце" ў чытальнай зале. У яе аснове - архіўныя дакументы і фатаграфіі. Матэрыял выставы падзелены на некалькі блокаў. "У першым прадстаўлены копіі архіўных дакументаў, прысвечаныя пачатку акупацыі Гомельскай вобласці, а таксама шэрагу мерапрыемстваў, праведзеных нацысцкімі ўладамі на акупіраванай тэрыторыі. Наступны блок прысвечаны вызваленню рэгіёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівае месца займае блок памяці ахвяр злачынстваў нацыстаў на акупіраванай тэрыторыі Гомельшчыны, - расказалі ва ўстанове.

Таксама школьнікаў і настаўнікаў праводзяць па архівасховішчы. У час экскурсіі яны знаёмяцца з асноўнымі этапамі работы архіва, даведаюцца аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца, аб рэжымах іх захоўвання, а таксама як пераводзяць папяровыя носьбіты ў электронны фармат.

Дзецям расказваюць і аб ролі дзяржаўнай сімволікі: сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. На памяць юным гасцям уручаюць тэматычныя паштоўкі, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, выдадзеныя Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці.

Цыкл такіх урокаў-экскурсій прадаўжаецца.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса