Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
09.12.2022

"Лепшую сям'ю па бяспецы" вызначаць у Гомельскай вобласці

У Гомельскай вобласці вызначаць "Лепшую сям'ю па бяспецы". З ініцыятывай правядзення конкурсу пад такой назвай выступіў намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама Яўген Міткевіч на прэс-канферэнцыі па бяспецы жыцця дзяцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Яўгена Міткевіча, гэта стане лагічным працягам прафілактычнага ланцужка, які аб'ядноўвае асноўныя звёны: бацькі - суб'екты прафілактыкі - дзеці. Прадугледжваецца шматступеньчатасць конкурсу - з мясцовымі, раённымі этапамі. "Тут мы адразу будзем працаваць з цэлымі сем'ямі. Самае галоўнае ў нашай рабоце - эфект", - падкрэсліў ён. У бліжэйшы час будуць абазначаны палажэнне і ўмовы конкурсу.

Прафілактыка бяспекі жыцця дзяцей набывае асаблівае гучанне з надыходам зімовай пары. "Неабходна чарговы раз акцэнтаваць увагу ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, і ў першую чаргу бацькоў, на тых рызыках, якія могуць напаткаць дзяцей дома, у дарозе, па маршруце школа - дом. Гэта і дарогі, і тонкі лёд, і электрапрыборы, і сістэмы пячнога ацяплення", - адзначыў намеснік старшыні КСН. Гэта работа вядзецца ва ўзаемадзеянні з усімі ведамствамі, уключаючы пракуратуру, ДАІ, МНС, АСВОД, МУС, сферу аховы здароўя і адукацыі.

Паводле даных Яўгена Міткевіча, за 11 месяцаў гэтага года ў рэгіёне загінулі ад знешніх прычын 16 дзяцей, за аналагічны мінулагодні перыяд - 22 дзіцяці. "На жаль, сумная статыстыка прадаўжае папаўняцца. На слыху трагедыя ў Петрыкаўскім раёне, калі на пажары загінула сям'я з дзіцем", - падкрэсліў ён, заклікаўшы ўсе ведамствы ўзмацніць прафілактычную работу па ўсіх напрамках, уключаючы не толькі дзіцячыя, але і дарослыя калектывы.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса