Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
31.08.2023

Новыя рэкорды. "Беларуснафта" прыросціць амаль 2,3 млн тон здабываемых запасаў нафты па выніках года

"Беларуснафта" мае намер прырасціць прыкладна 2,3 млн тон здабываемых запасаў нафты па выніках 2023 года. Такімі прагнозамі падзяліўся з журналістамі намеснік генеральнага дырэктара "Беларуснафты" па геалогіі Пётр Поўжык напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных намесніка генеральнага дырэктара "Беларуснафты" па геалогіі, папярэднія вынікі работы ў 2023 годзе паказваюць, што кампанія прыросціць прыкладна амаль 2,3 млн т здабываемых запасаў нафты. "Такіх рэкордаў не дасягалі ўжо даўно - з пачатку 1980-х гадоў", - дадаў ён.

На прадпрыемстве нагадалі: больш за палавіну запасаў беларускага чорнага золата належыць да катэгорыі цяжказдабыўных. "Таму чым далей і глыбей нашы спецыялісты заглядваюць у дагістарычныя, непралазныя тайнікі палескіх нетраў, тым больш складаныя, а значыць больш дзіўныя адкрыцці. Такая стратэгія сваю мэтазгоднасць поўнасцю апраўдала", - падкрэслілі ў кампаніі.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса