Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
11.09.2024

"Сожскі карагод" збярэ знатакоў і майстроў танца з шасці краін

ХІ Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" закружыць знатакоў танца па 15 верасня. У Гомельскім гарвыканкаме расказалі БЕЛТА пра асаблівасці яго правядзення ў бягучым годзе.

Галоўнае новаўвядзенне гэтага харэаграфічнага сезона - правядзенне фестывальнага тыдня, які прысвечаны таксама Дню горада. Яго штодзённая афіша напоўнена арыгінальнымі, душэўнымі і крэатыўнымі мерапрыемствамі, якія праходзяць пад знакам творчасці. Напрыклад, пачаўся тыдзень канцэртам жывой музыкі пад адкрытым небам ад Гомельскіх гарадскіх аркестраў. Феерыю кампазіцый дапоўніла гульня струменяў і колеру фантана каля цырка. А сённяшні вечар упрыгожаць фестывалі шансона і скандынаўскай хадзьбы. Афішу 12 верасня завершыць маштабнае цыркавое шоу пад адкрытым небам. Чакаецца, што на паклон гараджанам і гасцям Гомеля выйдзе нават слон.

Дарэчы, танцы - у парадку кожнага дня. Адзінаццаты раз атмасфера дружбы, міру і ўзаемаразумення аб'ядноўвае ў горадзе над Сожам знатакоў харэаграфічнага майстэрства з краін блізкага і далёкага замежжа. Фестывальнае жыццё дапоўняць яркімі фарбамі з нацыянальным каларытам каля 1,3 тыс. удзельнікаў. Свае харэаграфічныя пастаноўкі прадставяць калектывы з Беларусі, Расіі, Кітая, Грузіі, Індыі і Шры-Ланкі.

У гэтыя дні калектывы праводзяць фінальныя рэпетыцыі, апрабоўваюць фестывальныя пляцоўкі.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца вечарам 13 верасня. Галоўная пляцоўка фэсту застаецца нязменнай - стадыён "Цэнтральны".

Удзельнікі ХІ Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" падагульняць дасягненні і вынікі тыдня 15 верасня на дыялогавай пляцоўцы, пасля якой адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця.

Фестывальнай традыцыі хутка споўніцца 30 гадоў (праходзіць ён раз у некалькі гадоў). Гэты форум харэаграфічнага мастацтва стартаваў у 1997 годзе. Фэст адразу ж стаў гарманічным дапаўненнем культурнага жыцця краіны, стаўшы адной з візітных картак паўднёва-ўсходняга рэгіёна. За гэтыя гады "Сожскi карагод" аб'яднаў у танцы гасцей з больш як 20 краін. "І цяпер ён займае сваё пачэснае месца ў свеце мастацтва як свята танца і культурны брэнд, дзякуючы якому ў народзе Гомель атрымаў званне танцавальнай сталіцы краіны. Фэст дае магчымасць гледачам і ўдзельнікам дакрануцца да вытокаў духоўнасці і прыгажосці роднай зямлі, праз мастацтва танца адчуць непаўторнасць і ўнікальнасць танцавальнай спадчыны краін-удзельніц", - падкрэслілі ў гарвыканкаме.

Арганізатарамі і заснавальнікамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры, Гомельскі абласны і гарадскі выканаўчы камітэты.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса