Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
14.04.2022

У Гомельскай вобласці больш за 3,5 тыс. фізічных асоб падалі дэкларацыю аб даходах за 2021 год

У Гомельскай вобласці больш за 3,5 тыс. фізічных асоб падалі дэкларацыю аб даходах за 2021 год. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Дзмітрый Дайнека.

Намеснік начальніка нагадаў: 1 красавіка завяршылася кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, атрыманых у 2021 годзе.

"3582 фізічныя асобы з Гомеля і вобласці прадаставілі падатковую дэкларацыю па падатку па даходах, атрыманых у мінулым годзе. Пры гэтым 99 працэнтаў з іх скарысталіся перавагамі электроннага ўзаемадзеяння з падатковымі органамі - яны падалі дэкларацыі ў электронным выглядзе", - расказаў Дзмітрый Дайнека.

Колькасць фізічных асоб, якія падалі падатковыя дэкларацыі, у параўнанні з мінулым годам засталася на ранейшым узроўні.

Як і раней, дэклараванню падлягалі толькі пэўныя віды даходаў. Асноўнымі ў бягучым годзе сталі рэалізацыя другога (і больш) легкавога аўтамабіля, атрыманне даходаў з-за мяжы.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса