Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
01.08.2023

Вясковае наваколле і марскія краявіды: выстава пейзажаў Івана Фірцака адкрыецца ў Гомелі

Аўтарская выстава мастака Івана Фірцака "Адзін + два" адкрыецца 4 жніўня ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі больш як 25 пейзажаў аўтара, выкананых у тэхніцы алейнага жывапісу. Гэта розныя па стылі і тэматыцы карціны - ад адлюстравання наваколля вёскі да марскіх пейзажаў. "Сваімі работамі мастак уздзейнічае на падсвядомасць гледача. Пры гэтым сродкамі ўздзеяння выступаюць вобраз-сімвал, форма і колер. Наведвальнікі выставы знойдуць у работах тое, што кране іх сэрца", - перакананы ў абласным цэнтры народнай творчасці.

Разам з карцінамі аўтара будуць прадстаўлены і мастацкія работы яго дачок: Дар'і і Ганны Фірцак.

Экспазіцыя "Адзін + два" адрасавана шырокаму колу гледачоў. Азнаёміцца з ёй жыхары і госці Гомеля могуць у выставачнай зале ўстановы па 1 верасня. Уваход свабодны.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса