Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
20.11.2024

Галоўчанка: сітуацыя ў эканоміцы стабільная, павышаецца ўзровень жыцця насельніцтва

Сітуацыя ў эканоміцы стабільная, павышаецца ўзровень жыцця насельніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У студзені-верасні з пяці важнейшых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выканана чатыры. Забяспечана выкананне паказчыка па росце валавога ўнутранага прадукту (тэмп росту 104,5 працэнта пры прагнозе 103,4 працэнта), інвестыцый (107,6 працэнта пры плане 102,7 працэнта), рэальных даходаў насельніцтва (109,4 працэнта пры плане 103,1 працэнта). Інфляцыя - 3,8 працэнта да снежня 2023 года пры прагнозе не больш за 4,6 працэнта. Недавыкананы паказчык па экспарце тавараў і паслуг - тэмп росту 104,4 працэнта пры заданні 105,3 працэнта", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, асноўныя драйверы росту - гэта прамысловасць, будаўніцтва і гандаль.

"Усе рэгіёны ўнеслі станоўчы ўклад у фарміраванне ВУП. Лідарам застаецца Мінская вобласць. Адстае ад калег Гомельская вобласць. Гэта адзіны рэгіён, які не выканаў заданне па ВУП. Рост ёсць да мінулага года, але не той, на які мы разлічвалі", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Усе абавязацельствы сацыяльнага характару выконваюцца своечасова і ў поўным аб'ёме, падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада. "У запланаваных параметрах вытрымліваецца ўзровень інфляцыі. Забяспечваецца макраэканамічная стабільнасць. За мінулы перыяд золатавалютныя рэзервы краіны павялічыліся на $800 млн і на 1 лістапада склалі $8,9 млрд. Расце давер насельніцтва да нацыянальнай валюты: з пачатку года выраслі тэрміновыя банкаўскія ўклады грамадзян у беларускіх рублях", - звярнуў ён увагу.

Планамерна забяспечваецца важнейшая мэтавая задача павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва. "У студзені-верасні рэальныя наяўныя даходы растуць хутчэй, чым планавалі. Сярэдняя зарплата па краіне дасягала Br2,2 тыс., у рэальным выражэнні гэта рост на 13 працэнтаў. Пенсіі павялічыліся на 9,7 працэнта, сярэдні памер пенсіі склаў у верасні Br803. У бюджэтнай сферы рэальная заработная плата вырасла на 11,7 працэнта", - абазначыў Раман Галоўчанка.

За дзевяць месяцаў краіна экспартавала тавараў і паслуг на $36,7 млрд з прыростам да мінулага года на $1,5 млрд.

Тэмп росту 104,4 працэнта пры заданні 105,3 працэнта. Паводле слоў прэм'ер-міністра, паказчык недавыкананы ў сувязі з многімі фактарамі, уплывам кан'юнктурных змяненняў. Разам з тым актыўна ідзе дыверсіфікацыя экспартных патокаў. За дзевяць месяцаў экспарт у краіны Афрыкі вырас у 3,7 раза, а колькасць афрыканскіх краін - пакупнікоў беларускай прадукцыі ўзрасла да 45.

Тэмп росту інвестыцый - 107,6 працэнта, гэта значна вышэй за прагнозны параметр. "Разам з тым застаюцца нявырашаныя пытанні. Галоўным з іх я бачу своечасовае асваенне па інфраструктурных праектах у рэгіёнах, рэалізуемых у рамках асобных рашэнняў кіраўніка дзяржавы", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

"Калі гаварыць увогуле, то сітуацыя ў эканоміцы стабільная, кіруемая і ёсць усе шанцы закончыць год у планавых параметрах, каб перайсці да завяршальнага года пяцігодкі з добрай пазіцыяй", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса