Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
08.04.2021

Мінпрацы назвала топ запатрабаваных прафесій па галінах

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У агульнарэспубліканскім банку вакансій заяўлена больш за 76 тыс. вакансій, з іх амаль 62 працэнты - па рабочых прафесіях. У Мінпрацы і сацабароны расказалі, якіх прапаноў на поўны рабочы дзень больш за ўсё ў кожнай канкрэтнай сферы дзейнасці і як сітуацыя змянілася з сакавіка, паведамляе БЕЛТА.


Агульная колькасць вакансій за месяц крыху вырасла. Больш за ўсё месцаў на поўны рабочы дзень, як і месяцам раней, заяўлена арганізацыямі прамысловасці, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, аховы здароўя і ў сферы сацыяльных паслуг, будаўніцтва, аптовага і рознічнага гандлю.


Калі канкрэтна, то ў прамысловасці асабліва патрабуюцца швачкі (1,3 тыс. вакансій), слесары-рамонтнікі (479 вакансій), электраманцёры па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання (447 вакансій - тут самы прыкметны прырост свабодных месцаў), слесары механазборачных работ (411 вакансій) і вадзіцелі аўтамабіля (319 вакансій).


У сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы арганізацыі маюць патрэбу ў трактарыстах-машыністах сельгасвытворчасці (1,5 тыс. вакансій), аператарах машыннага даення (901 вакансія), вадзіцелях аўтамабіля (729), жывёлаводах (672) і ветурачах (445 вакансій).


Медыкі нязменна ў топе запатрабаваных прафесіяналаў: у банку 2,4 тыс. вакансій медыцынскай сястры, 2,3 тыс. - урача-спецыяліста. Патрэбны і санітары (1,2 тыс. вакансій), фельчары-лабаранты (364), фельчары (260 вакансій).


У будаўніцтве, наадварот, колькасць свабодных месцаў зменшылася, напрыклад, з топа запытаў наймальнікаў зніклі тынкоўшчыкі. Цяпер найбольш запатрабаваны муляры (557 вакансій), цесляры (327), маляры (317) і мантажнікі будаўнічых канструкцый (229 вакансій).


Нарэшце, у гандлі, як і ў сакавіку, вялікі выбар прапаноў для прадаўцоў (1,4 тыс. вакансій), кантралёраў-касіраў (803). Для грузчыкаў у гэтай сферы ёсць 405 вакансій, повараў - 276, вадзіцеляў аўтамабіля - 153 вакансіі.

Да спіса