Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
15.12.2020

Сенатары будуць праводзіць маніторынг цэн напярэдадні Новага года


15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары будуць праводзіць маніторынг цэн напярэдадні Новага года, паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец на сустрэчы па актуальных пытаннях маніторынгу цэн з удзелам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Белстата, Федэрацыі прафсаюзаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цэны - адна з тэм, якая хвалюе насельніцтва. Таму Савет Рэспублікі прадаўжае маніторынг цэн, як была пастаўлена задача кіраўніком дзяржавы. Сёння на сустрэчы вывучым сітуацыю на спажывецкім рынку, усе дзяржорганы павінны працаваць у адной звязцы", - сказала Таццяна Рунец.
У прыватнасці, сенатарскі корпус лічыць важным звярнуць увагу на пераднавагодняе змяненне цэн, а таксама на цэны на алей, цукар, грэчку і іншыя базавыя тавары.
Па выніках маніторынгу цэн інфармацыя накіроўваецца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю для прыняцця мер рэагавання. Напрыклад, адзначыла Таццяна Рунец, такім чынам у рэгіёнах былі адрэгуляваны цэны на крупы. Масавых злоўжыванняў сенатары ў гандлёвых сетках не выявілі.
"Парушэнні былі па няведанні пастановы, якая абмяжоўвае ўзровень гандлёвай надбаўкі. Гэта не мае масавы характар", - растлумачыла сенатар.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса